2024:Вікіманія

This page is a translated version of the page 2024:Wikimania and the translation is 100% complete.
⧫ Супрацоўніцтва адкрытых ⧫
Штогод сотні вікімэдыйцаў зьбіраюцца разам дзеля сьвяткаваньня вольных ведаў на штогадовай сусьветнай канфэрэнцыі Вікіманіі. 19-ы сход Вікіманіі адбудзецца ў Катавіцах (Польшча) 7—10 жніўня як партнэрства між вікімэдыйцамі рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ды Фундацыяй Вікімэдыі. Ён прыме лідэраў вольных ведаў з усяго сьвету, каб абмеркаваць пытаньні, паведаміць пра новыя праекты і падыходы, збудаваць сеткі ды абмяняцца ідэямі.

Рэгістрацыя

Рэгістрацыя цяпер адкрытая.

Вікіманія Катавіцы пройдзе і асабіста, і анляйн. Кошт асабістай рэгістрацыі будзе аплочвацца Фундацыяй Вікімэдыі і складацьме 100$ ЗША. Віртуальны захад будзе цалкам фундаваны Фундацыяй Вікімэдыі і застанецца бясплатным.

Падрабязьней Рэгістрацыя

Стыпэндыі

Стыпэндыяльны працэс завершаны, нададзены 252 поўныя і частковыя асабовыя стыпэндыі, а цэнтрам і рэгіянальным групам нададзеныя 19 месцаў.

Падрабязьней

Сустрэчы й іншыя актыўнасьці

Запрашаем наведнікаў ладзіць і браць удзел у сустрэчах супольнасьці. Даступны выбар тураў і староньніх падзеяў.

Сустрэчы Туры і староньнія захады

Пра Вікіманію

Вікіманія — штогадовая нарада сьвяткаваньня ўсіх праектаў вольных ведаў, якія вядзе Фундацыя «Вікімэдыя»Commons Вікісховішча, MediaWiki МэдыяВікі, Meta-Wiki Мэта-Вікі, Wikibooks Вікікнігі, Wikidata Вікізьвесткі, Wikinews Вікінавіны, Wikipedia Вікіпэдыя, Wikiquote Вікіцытатнік, Wikisource Вікікрыніцы, Wikispecies Віківіды, Wikiversity Віківэрсытэт, Wikivoyage Wikivoyage, Wiktionary Вікіслоўнік — зь некалькімі днямі нарадаў, абмеркаваньняў, сустрэчаў, трэніровак і працоўняў. Сотні добраахвотнікаў і правадыроў вольных ведаў з усяго сьвету зьбяруцца, каб абмеркаваць справы, данесьці пра новыя праекты і падыходы, а таксама абмяняцца думкамі.

Партнэры захаду


Пераклады гэтай старонкі