2024:Рэгістрацыя

This page is a translated version of the page 2024:Registration and the translation is 100% complete.
⧫ Collaboration of the Open ⧫

Адкрытая рэгістрацыя на Вікіманію-2024!

Асабістыя ўдзельнікі: калі ласка, зарэгіструйцеся да 23:59 26 ліпеня (UTC). Віртуальныя ўдзельнікі могуць зарэгістравацца ў любы час.

Рэгістрацыя адбываецца на Eventyay.
(рэгістрацыйная палітыка прыватнасьці)

Калі вы атрымалі стыпэндыю ад Фундацыі Вікімэдыі, то атрымаеце электронны ліст з рэгістрацыйным кодам ды інструкцыямі.

Вікіманія-2024 ладзіцца гібрыдна — яе можна будзе наведаць як асабіста, так і віртуальна.

Рэгістрацыйны ўнёсак за асабісты ўдзел — 100$ ЗША. Яго субсыдуе Фундацыя Вікімэдыя, і ён пакрывае абед, а таксама ранішнія і вечаровыя пад’едкі у кожны дзень захаду (7—10 жніўня), вячэру 7 і 10 жніўня, вечарыны адкрыцьця 7 жніўня і закрыцьця 10 жніўня, а таксама сувэнірную прадукцыю. Рэгістрацыйны ўнёсак для атрымальнікаў стыпэндыі будзе цалкам аплачаны Фундацыяй.

Кошты віртуальнага захаду цалкам пакрывае Фундацыя — віртуальны ўдзел застанецца бясплатным.

Калі жадаеце, можаце дадаць сябе ў сьпіс наведнікаў у вікі.